Web-квэст "Самы светлы талент- дабрата"

 Web - квэст "Самы светлы талент - дабрата" складзены для навучэнцаў 7 класа Больцішскай базавай школы. Да нас таксама могуць далучыцца навучэнцы з іншых школ. 
УДЗЕЛЬНІКІ: каманды навучэнцаў 7 класаў (склад каманды 3 - 4 вучні).
На працягу 4 тыдняў Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі ўжывання злучальных і падпарадкавальных злучнікаў, пераканаецеся ў неабходнасці вывучэння дадзенай тэмы, яе важнасці, паспрабуеце практычна прымяняць злучнікі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.
 Web-квэст - самастойная структурная адзінка вучэбна-выхаваўчага працэсу. 
Quest - у перакладзе з англійскай мовы - працяглы мэтанакіраваны пошук, які можа быць звязаны з пэўнай задачай, прыгодамі або гульнёй; таксама служыць для абазначэння адной з разнавіднасцяў камп'ютарных работ і гульняў. 
Выконваючы web-квэст, вы вучыцеся крытычна думаць, вырашаць складаныя праблемы, узважваць альтэрнатыўныя думкі, самастойна прымаць прадуманыя рашэнні, браць на сябе адказнасць за іх рэалізацыю. 
Усе ўдзельнікі праекта будуць узнагароджаны сертыфікатамі ўдзельнікаў. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі.
Такім чынам, web-квэст стартуе! Вам неабходна зарэгістраваць сваю каманду да 23 лютага.
Для гэтага перайдзіце па спасылцы, запоўніце анкету.  Рэгiстрацыя каманд

 
Заданне 1 неабходна выканаць да 5 сакавіка.
 Заданне 2 неабходна выканаць да 10 сакавіка.
 Заданне 3 неабходна выканаць да 17 сакавіка .

Паважаныя ўдзельнікі! З вынікамі выканання заданняў можна азнаёміцца ​​тут, прагледзеўшы рэйтынгавую табліцу.


Комментариев нет:

Отправить комментарий